воскресенье, 18 января 2015 г.

Монстры ў Менску

 

Мы настолькі прызвычаіліся да таго, што Менск – ціхі і спакойны гарадок, што часам не заўважаем, калі ў сталіцы зноўку актывізуюцца пачвары і адбываюцца незвычайныя няправільныя рэчы. Мастачка з Маладзечна Яна Зяновіч распрацавала серыю фотакартак «Монстры ў Менску», дзе мірную рэальнасць сталіцы дапаўняюць зомбі, монстры ды іншая нечысць. Жартаўлівы на першы погляд мастацкі праект нясе ў сабе сур’ёзную думку пра тое, што беларусы паступова пераўтвараюцца ў герояў казкі.

Яна Зяновіч, аўтарка серыі «Монстры ў Менску»:
«Аднойчы я глядзела фоткі Менска, якія зрабіла мая знаёмая, і нечакана мяне ахапіла пачуццё, што на выявах прысутнічае хтосьці яшчэ, чагосьці вельмі важнага не хапала на гэтых мірных здымках. Пачвары і зомбі прыйшлі самі сабой. Гэтай серыяй я хацела паказаць, як манструознасць, камічнасць і гатычнасць тых падзей і навін, якія час ад часу адбываюцца ў Менску, арганічна ўпісваюцца ў ландшафт і бэкграўнд горада. Мы прынялі беларускае фэнтэзі ў нашы думкі і далі яму шчыльна пераплесціся з рэальнасцю. Цяпер мы і нашы гарады – элементы агульнай казкі».

Комментариев нет:

Отправить комментарий